 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я ад мрояў зноў вясёлы. Сьвет разгорнуты які! Побач блізка – край мой, сёлы, Маладосьць і сваякі. I каханая таксама, I даўнейшыя сябры. Залатая мабыць брама Расчыняецца ўнутры Маіх думак, маіх мрояў I эмоцыяў маіх. Я сябе на звон настроіў I ля брамы тэй ня сьціх. Мроі цешаць: мы расьсьцелем Свой вузорысты дыван. Адгукнуліся вясельлем Скрыпка, дудка, барабан. Чую сьпевы роднай вёскі, Чую сьмех, вясёлы шум. А з далёкай пагалоскі Брудны выветрыўся тлум.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|