 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Да цябе, каханая, Сьцежка пратаптаная Не ў альтанку цераз сад I ня ў хату праз падворак. Быў чульлівы лістапад I прырожы адвячорак. Каля рэчкі Сьвіслачы, Рукі цёпла ціснучы, Памятаеш, я табе Прызнаваўся, што кахаю. Там у восеньскай журбе Прашапталі дрэвы з гаю Нешта мне нясьмелае I незразумелае. Быў чульлівы лістапад I прыгожы адвячорак... Што нам хата! Што нам сад! Што нам прыцемкам падворак! Сьцежка не пясчаная, Радасьцяй вянчаная. Мы пазналі дзіўны сьвет... Разыйшліся ў мірнай згодзе. Я знайшоў твой чысты сьлед Праз гады, дзесяцігодзьдзі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|