 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сяджу дрымотна я ў трамваі I ўжо – ня сон, а сапраўды Прыгожасьць сонцам выплывае Ў канцы вагону з грамады. У казцы гэткія красуні: I вочы, і выразны рот. Як ручку белую прасуне, Дык расступаецца народ. Шкада адно, мне выйсьці трэба. Зачараваны хараством, Я паўз яе іду. О неба! Мой позірк гасьне пад брывом. Яна паблізу ўжо ня дзіва. Размаляваны твар, як збан. Ненатуральна, непраўдзіва! Расчараваньне. Прыкры зман. Шматок скамечанай паперы Ў густой лістоце на кусьце Здалёк убачыў і паверыў, Што ружа белая цьвіце.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|