...І тады я падараваў Ёй кудмень — Пагоню... Так было.
Зьберажы Яе, мая Пагоня, Для мяне і краю зьберажы, Калі меч пагрозьліва зазвоніць На лязе усходняе мяжы. Калі сінь маіх вачэй спатоліць Жудасную прагу гругана, Не вядзі Яе у тое поле, А скажы, што вольная Яна. Ноч. Слата. Бязбожным звонам звоніць Княства здрады, цемрадзі, ілжы... Зьберажы Яе, мая Пагоня, Для жыцьця і краю зьберажы.
|
|