РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сэрца, зямля мая, ніва ўраджайная,
збожжа палеткі, істужкі дарог,
неба цьвітучае, радасьць вянчальная,
скарбам схаваная ў буйных лясох.
 
Войнамі спалена, недругам зьнішчана,
рукі заломіш, праводзіш «гасьцей»
і зноў уздымаешся над папялішчамі –
й далей загон твой на славу цьвіце.
 
Вечна пакутная, вечна гаротная,
сьцятая – зноў адрастаеш з камля,
вечна жывучая і несьмяротная
ты, беларуская наша Зямля!
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.