Іду адна, а прада мною – ноч, шырокі шлях, нязьдзейсьненыя мары. Густая цемень сьцелецца ля ног, а бледны месяц партызаніць ў хмарах. Каля дарогі дрэвы сталі ў строй шыракаплеча і непераможна. Дзесь у сяле сабакі між сабой, як часам людзі, сварацца бязбожна. Сяло ня сьпіць, гараць агні здалёк, за імі дом мой, там ніхто ня сьвеціць... Страсае ціха росы на пясок зусім нямы мой спадарожнік – вецер. Шляхі вайны. Па іх іду ўсю ноч. Разьведчык-месяц з хмараў выглядае, а росы, росы сыплюцца ля ног, з вачэй ці з траў, я і сама ня знаю...
1962
|
|