РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зла няма
Ў прыродзе зла няма,
усё умоўнае.
Спыніўся бой – адразу боль заціх
і роў цьвіце!
Прырода ж не дароўвае.
Прырода проста родзіць за дваіх...
 
Няма калі ёй бесканечна хмарыцца,
зялёных рук няма калі ламаць, –
вось толькі што
халаднаватай раніцай
раса пасыплецца на сенажаць...
 
Асушыць ветрыкам, усьцішыць працаю,
абмые ліўнямі сьляды пакут,
трэба расьці-цьвісьці, трэба змагацца ёй,
на ранах, попеле тварыці цуд.
 
Яна ня мсьцівая, злопамінальная,
яна красуецца, яна жыве,
таму прырода мо’ і незьнішчальная,
хавае шрамы ўсе ў буйной траве...
 
Людскому сэрцу так сказаць бы горача:
«Змый роснай раніцай ўспамін крыві,
змый хваляй Нёмнавай
пакуты горычы
і, як зямля твая,
твары,
жыві!!!»
 
1966
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.