РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мая думка
Як вецер, як птушка, дзе сонца, дзе зоры,
Так рвецца, нясецца ўдаль думка мая;
Абыймецца зь небам, пакоціцца ў мора,
Ў вялікае мора людскога жыцьця.
 
I ўдарыцца ў сэрца так смутна, балесьне
Як лісьцем віхура, так ім скалыхне,
Так ім закалоціць, аж выклікне песьню...
Ўжо зь песьняй ляціць зноў да зор к вышыне.
 
Запеўшы пахвалай нязьведанай далі,
К вядомай павернецца долі людской;
Адсьвеціцца ў сьлёзах, як сьвечка ў крышталі,
Ды ў сьвет зноў за сонцам, за новай зарой!
 
На небе свабода, сьвятло і прывольле, –
А думцы замала: няма там людзей;
Людзей на зямельцы спаткае даволі,
Дык сонца і воля ня сьвецяць тут ей...
 
I так безупынку, то к небу – дзе зоры,
Нясецца, як птушка, ўдаль думка мая;
То скоціцца ў мора, ў вялікае мора
Людскога, забытага шчасьцем жыцьця.
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.