 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калісьці глыбока зірнуў табе ў вочы. Зрабіў гэта добра, ці не? Твой сонечны позірк – нявінны, дзявочы – Спалохана ўцёк ад мяне. Уцёк, а чаму? Маё сэрца гадае, Гадае даўгія гады. Твой позірк жыве, дзесьці мне спагадае I кліча-гукае... Куды? У тую краіну, дзе мелі спатканьні, Дзе я захапляўся табой, Дзе соладка-страшна было ў хваляваньні I пальцы хрусьцелі мальбой. Былыя пачуцьці ўвайшлі ў катакомбы. Мо лепш ня трывожыць сябе? Тут прывідам, выбухам атамнай бомбы Твой вобраз паўстаў у журбе. Зьбянтэжаны позірк – нявінны, дзявочы – Калісьці уцёк ад мяне... Навошта-ж цяпер мне далёкія вочы Прыветна сьмяюцца ўва сьне.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|