Па межах родных і разорах, Пад небам зводна-неспагадным, Спакоем воджаны век здрадным, Сную, і нейкі са мной шорах. Са мной, за мною ўсьлед сум-вораг З глухім нашэптам, непрынадным: Як ты ні хочаш быць праглядным, – Сягоньня ўсё тут – як і ўчора ж! Усё жыве тым самым Богам, – Таксама шумнае прадвесьне Усёй ня зводзе з гоняў плесьні... Араты ўсход нясе адлогам: Курган чапаючы нарогам, Ня ўспомніць прадзедавай песьні.
1910
|
|