РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Беларус
Сеў, як той крыж на расстаі,
      Сярод пушч і поля,
Злажыў рукі і чакае
      Усё нейкай долі.
 
Ўстане ж, пойдзе полем, логам,
      Будзе дыхту, будзе:
Пачапаў тупым нарогам
      Кургановы грудзі.
 
Дом з крыжоў магільных звале,
      Бульбу падпякае...
Пад’еў, сеў, як крыж, і далей
      Долі ўсё чакае.
 
А ці ж прыйдзе доля гэта, –
      Трудна адгадаці,
Пакуль толькі зь лета ў лета
      Пляце яму лапці.
 
[1910]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.