Мае думкі, быццам кумкі, Назаляцца любяць мне. То стыдліва, то пужліва, Тая ў яве, тая ў сьне. Тая плача, тая скача, Тая песенькі пяе; Як зязюлькі-аздабулькі, Думкі родныя мае. Ходам-зводам за народам, За братамі за маймі Цераз гоні, цераз тоні; I вазьмі ж ты іх, вазьмі!.. Дні, вячоры – полем, борам, То ім жалю, то пацех... Стужай стогнуць, бурай дрогнуць, Сонца гляне – яны ў сьмех! Як пры студні ў дзень нябудні Кумкі гутарку вядуць, – Думкі глянуць, не адстануць, На язык усё бяруць. Сяк і гэтак шмат, ох, летак Акелзаць я іх хачу: Прытыкаю, навучаю... Думкі змоўклі, – я маўчу. Ціха... ціха... Што за ліха? Маю думкі – не пасьлед; За манаткі – ды зноў з хаткі, Зь ветрам, зь песьняй сып у сьвет!
[1906–1910]
|
|