Трудненька, ой, жыці Ў беднасьці, ў глушы: Замест сьмеху – сьлёзы, Жаль нейкі ў душы! Шчасьце не прыходзе, Хоць дней клічу шмат; Гора не ўцякае, Хоць і выгнаць рад. Песьню б вырваць з сэрца I пусьціць на сьвет!.. Хай ляціць, хай знойдзе Ласку і прывет. Мо шчасьнейшай будзе, Як я, сын бяды, Можа, хто пачуе, Запяе з нуды. Можа, хоць бор цёмны Рэхам адгукне, Можа, вецер вольны Заўтуруе мне. Можа, ў небе зорка Песенькі маей Зразумее голас I міргне ясьней. Ночка ў тайных шэптах Азьвецца хвальбой, А можа, і людзі Не пагардзяць ёй.
[1906–1910]
|
|