 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ціха месяц адзінокі Ходзіць ў небе над зямлёю. Неразгаданы, далёкі, Што ты бачыш пад сабою? Бачыш сьлёзы ты людскія, Як яны з расою льюцца, А ў тумане думкі злыя Горкім плачам аддаюцца; Як бяз волі і бяз хлеба Працавіты люд наш гнецца... Кінь ты жальбу нашу ў неба – Няхай неба ўскалыхнецца!
1907
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|