Распусьціўшы сучча У глухім прывольлі, Сам адзін расьце ён На далёкім полі. Як цар, у кароне, Аб нічым ня дбае, Ці то стогне бура, Ці віхор гуляе. На адным ён мейсцы Днюе і начуе; Многа казак знае, Многа песень чуе. Дождж падмыў карэньне; Ў ім дупло – як хата... Ён стаіць і дрэмле – Грозны, расахаты.
[1911]
|
|