 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ня выйшаў ты і ў гэты раз Мяне спаткаць, паднесьці рэчы... Ля весьніц толькі зноў твой вяз Крануў галінамі за плечы. Ты мне не падасі рукі, Глядзіш удаль з-за шкла партрэта... Ці бачыш, вырас сын які? Скажы хоць слова для прывета. А я... чакаў з усіх дарог Цябе ў сорак чацьвёртым... летам. Калоны ні адной ня мог Я прапусьціць з ахапкам кветак. Хацелася пачуць: «Сынок...» I крыкнуць радаснае: «Тата!» Бацькоўскім быў мне кожны крок... Усё ішлі, ішлі салдаты... Каторы раз сыходзіў сьнег... Дамоў вярталіся суседзі. Я кожнаму насустрач бег I чуў кароткае: «Прыедзе...» Калі ж у крыўдзе мне сябры Гразіліся падчас бацькамі, Тады хацелася наўзрыд Заплакаць шчырымі сьлязамі. Ня плакаў я – усім на злосьць, Бо ў хаце быў адзін – мужчына. Ня йшоў ты... Маці маладосьць Глыбей заворвалі маршчыны. I зараз – еду я здалёк, Чакаю ўсё – зайду, а маці Мне скажа: «Пазнаеш, сынок? Вось наша ўся сямейка ў хаце...» Паверыць цяжка мне таму, Што больш ня прыйдзеш ты дадому. А шапку я заўжды здыму Перад магілай невядомай...
1958
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|