Гэта лёсам пасланая Ласка Тварца, За якую душа Вечна кленчыць гатова. Ў Вечным Горадзе З вуснаў Сьвятога Айца, Як зь нябёсаў, Пачуць беларускае слова. Шмат забудзецца, Счэзьне, зьніцее, міне. А да скону запомніцца Абавязкова – Папа Рымскі Дабраслаўляе мяне. І ў Яго як свая Беларуская мова.
1.IX.2006.
|
|