РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
28 чэрвеня 2004 года
Гэта лёсам пасланая
Ласка Тварца,
За якую душа
Вечна кленчыць гатова.
Ў Вечным Горадзе
З вуснаў Сьвятога Айца,
Як зь нябёсаў,
Пачуць беларускае слова.
 
Шмат забудзецца,
Счэзьне, зьніцее, міне.
А да скону запомніцца
Абавязкова –
Папа Рымскі
Дабраслаўляе мяне.
І ў Яго як свая
Беларуская мова.
 
1.IX.2006.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.