 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Трыпціх Чырвонага касьцёла
|
Айцу Уладыславу Завальнюку
#І Чырвоны касьцёл З Чырвоным касьцёлам на «ты» Вятры, Што лятуць з Бэтлеему. І рупіць прачыстаму небу Дзяліць зь ім сьвятло мілаты. Гасподзь яго верніцы ў сон Паслаў Як абраз летуценны. Імёны Сымона й Алены Вяльмуе прарочысты кон. Бажэе ў вякох небадол. І душы жагнае трывога. У цемначы тлуму людскога Сьвітае Чырвоны касьцёл...
#ІІ Не згінаючыся... Нарог нашай памяці Мусіць араць Аблогу зьніклівасьці Ў высілках лютых. Каб прывіднай радасьці Усьлед пазіраць, Прыходзім у стомлены сьвет У пакутах. Ля зорак спагадлівых Грэецца лёс, Для душ нашых зьвіць Намагаецца путы. Крыжовы шлях, Што пракладваў Хрыстос, Нанова для кожнага Значаць пакуты. І кожны зможа Сябе знайсьці, Мець сподзеў, Што Госпадам будзе пачуты, Калі ён здолее Ў гэтым жыцьці Прайсьці, не згінаючыся, Праз пакуты...
#ІІІ Нябёсы веры Нябёсы веры Трымаюць сьвет. Зьнявер’е горбіцца валунамі. Зямныя дні, Як вясновы цьвет, Спадаюць, Каб паўтарыцца снамі. Нябёсы веры У вышыню Кіруюць годна Думкі й пагляды. І зорным зернем Поўніць сяўню Сьвітаньню рупліваму рады. Вачэе мудрасьць. І сьлепне зло. У хаце споведнай – Насьцеж дзьверы. І апранаюць душу ў сьвятло – Каб не азябла – Нябёсы веры...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|