 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Новы век азарыў небасхіл. «Чый ён будзе?» – прарокі гамоняць. Будзе наш – калі выстарчыць сіл У цябе, беларуская моладзь! Значыць, трэба па долю ісьці Зь цьвёрдай верай, што вёрсты ня змораць. Дык ня страць, не ўступі, не ўпусьці Гэты шанц, беларуская моладзь! Хай за зданьню пачварыцца здань – Сілу волата цені ня зломяць. Час прабіў: уздыміся і стань У шыхты, беларуская моладзь! Веру: выпаўзьні з чорнай начы Дух твой вольны на здраду ня змовяць. Раздрузгоч, раскрышы і зьмяці Іх кубло, беларуская моладзь! Помні: волю ў змаганьні бяруць, А ня просяць, ня кленчаць, ня моляць. Толькі ты зьберажэш Беларусь! Толькі ты, беларуская моладзь!
2002
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|