Дайце мне, дайце хоць кроплю нянавісьці Да халуёў, лізаблюдаў, блюзьнераў! Дайце мне, дайце хоць толіку зайздрасьці, Каб ненавідзець дурнога бязь меры! Дайце мне злосьці атруту, да болю Што грызе сэрцы падонкам і скнарам! Дайце мне нож, перасыпаны сольлю, Рэзаць каб вены паветраным марам! Дайце мне чэрствасьць дзіцячых забойцаў, Каб без сумленьня біць чорную зграю! Дайце мне час наглядзецца на сонца, Каб больш ня бачыць, хто зь іх памірае! Дайце мне цьвердасьць каменьняў з пагоста, Каб утрымаць і ня выпусьціць зброю. Дайце жалезную дзікую жорсткасьць, Каб незнарок не зайсьціся ад вою...
|
|