РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ураўнаваж
Ураўнаваж мяне сабою.
Ураўнаваж маё дыханьне.
Хай будзе ўсё, што “так” – лухтою.
Хай будзе ўсё, што “не” – каханьнем.
 
Ты будзеш для мяне дзіцём.
Я для цябе буду сястрою.
Ураўнаваж шаленства дзён
Маланкай ліпеньскай начною.
 
Ураўнаваж ў грудзях вагонь
Наіўным простым пацалункам.
Вазьмі з сабою маю волю
Гукам таполевых карункаў.
 
Ты будзеш для мяне дажджом.
Я буду сьпёкай навальнічнай.
Ураўнаваж маё жыцьцё
Гулам напружанай сталіцы.
 
Ураўнаваж мяне сабою.
Ураўнаваж маё дыханьне.
Хай будзе ўсё, што “так” – лухтою.
Хай будзе ўсё, што “не” – каханьнем.
 
9.VI.2008.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.