 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла; Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і зьнікаў, Быццам дым сіняваты з кадзіла, Рэдкі, правідны туман; Неба ўсю глыб ажывіўшы, Патроху празь цемнь выглядалі Зорак дрыжачых вянкі; Конікі суха зьвінелі; Шырэй разьліваліся хвалі Цёмнай, люстранай ракі; Пала раса; у палёх Загарэліся пацеркі мілых Жоўта-чырвоных агнёў... Час, калі трэба журыцца Душою на сьвежых магілах Пуста пранёсшыхся днёў.
1911
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|