РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю, –
Ой, пайду я зь цеснай хаты ў тое поле.
Ў чыстым полі вецер вее, павявае, –
Ты пакінь мяне, нуда мая нямая!
Я тады б у песьні звонкай, салаўінай
Выліў тугу і на вецер буйны кінуў,
І разьвеяў бы яе ён на раздольлі,
Каб ня ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.
 
[1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.