Пакінем выразныя мы сьляды На сьнезе ля цёмных дрэў, Каб той, хто адразу пайсьці ня змог, Пасьля адшукаць пасьпеў. Бяз карты і компаса рушым далей У твань ці нямы прастор. I скончыцца бор, і пачнецца бор, Нібыта адзіны твор. Мы пройдзем Юпітэр, Платон і Марс, I ўсё па адной зямлі. I ўрэшце забудзем, навошта нас Аднойчы ў палон здалі.
|
|