РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Лепш ня кліч у сьвет мяне з сабою,
мне патрэбны вецер малады,
гутарка адвечная зь зямлёю,
асабліва як цьвітуць сады.
 
Мне патрэбна ў ціхі час вячэрні
слухаць песьні даўнія касцоў,
каб палеткі сыпанулі зерне
на далоні проста з каласоў.
 
Над маленькай рэчкаю прылегчы,
у нябёсы чыстыя глядзець,
на сутоньні пры гарачай печы
зыбкім полымем душу сагрэць.
 
Мне патрэбна роздуму гадзінку,
цені дрэваў на рачной вадзе,
надвячоркам мілую сьцяжынку,
што дахаты сьцішана вядзе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.