РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Воблік сёлаў, родны прыпын,
Вырай наш і сьляды пакаленьняў.
Цягне нас да сваіх мясьцін
Кліч адвечны і летуценны.
 
Рэчкі ўсплёск сярод буйных траў:
Лётам неба птушка сьвідруе.
Табун хмараў вецер пагнаў,
Ў ясным сонцы ніва красуе.
 
Горад... Ў ім весялей, чысьцей.
Ўсё ж па вулках буслы ня ходзяць.
Не чутно там, як хлеб расьце,
Збажына на палетках родзіць.
 
Зямлі умыты дажджамі твар,
Дуб, якога вятрам не адужаць.
Як касуля бяжыць у гушчар
Ці ляскочуць бярозы ў сьцюжы.
 
Бае казкі стары лес,
Ліпень сыпле суніцы ў жменю.
Пульс жыцьця, яго мудры зьмест,
Прарастае зь зямлі карэньнем.
 
Горад – працы дастойны размах,
Усё ж, каб праўды жывой напіцца,
Я па продкаў сваіх сьлядах
У поле йду. Да першакрыніцаў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.