РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Бацькаўшчына, зямля дарагая,
Дзе лёс дазволіў роду узысьці.
Ніхто з нас Бацькаўшчыны не выбірае,
Як не выбірае маці ў жыцьці.
 
Любі такую, як нас нарадзіла
I ўскалыхнула прасторай зямлі,
Усё на ёй наша, усё на ёй міла,
Таму што ў яе мы карэньнем ўрасьлі.
 
Куды б ні закінуў лёс вернага сына,
Родных ён ў сьвеце ня знойдзе братоў.
Моцна трымае зямлі пупавіна
Сэрцы людскія і кліча дамоў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.