 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не жалейка йграе Пад ляском за вёскай, Не вятрок хістае Беленькай бярозкай, – Дзевачка-нябожа Уздыхае, плача Па сваім прыгожым Па жыцьці бядачым. Жыў, любіў сіротку... Ночкі караталі; Песьціўся зь лябёдкай – Думкі ашукалі. Несьлі людзі ковы: За сваіх уняўся!.. Курганок жвіровы Памяткай застаўся. Сьпіць ён, небарача; Дожджык насып мые, А дзяўчынка плача, А дзяўчынка ные.
[1906–1910]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|