РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зь беларускай тугою ў сэрцы
гэты край мяне нарадзіў.
Пасадзілі мяне, як дрэўца,
сярод поля, шырокіх ніў.
 
Любы край мой зь нялёгкім лёсам
то ў няволі, то у вайне.
Па зямлі мы ступалі босыя,
як ступаюць па дыване.
 
Да зямлі прыкладалі рукі,
нізка кланяліся чалом
каласку на сьцябліне гнуткай,
падціналі яе сярпом.
 
Йшлі басонаж ранкамі роснымі
і на землю пад сьвіст касы
пад расхрыстанымі нябёсамі
кладавіліся, бы каласы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.