РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Твары родныя, беларускія,
Як дубы стаяць дзецюкі.
Скуль вусатыя і бязвусыя
Апынуліся мастакі?
 
Зь дзіўнай радасьцю я іх ўбачыла,
Росным лугам зрабіўся зал,
Мільганула ў сэрцы спадчына,
Што жыве на іх абразах.
 
Недзе словы мае падзеліся,
Спраў сур'ёзных будзённы працяг,
Толькі думы шчасьцем кудзеляцца,
Бо іх рукі ў маіх руках.
 
I гляджу: як калісьць – сямейка...
Подых часу даўні, сьвяты.
Толькі сьлёзы дрыжаць на вейках,
Быццам ўсталі з магіл браты...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.