 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ня таннасьць напеваў чужых, учарашніх, Што сэрца людскога нам не закранае, Ў крыві нашай бродзіць любоў і бясстрашша Стагоддзяў суровых пакутнага Краю. Ні модны напрамак, ні шумныя хвалі Ня змыюць ласкавасьці мілай і шчодрай, Прадзедаў сілу вякі ўзгадавалі, Таму яна сяньня ў крыві нашай гордай! Удараў варожых і ранаў нязьлічных, Заўсёды за лёс наш народны ў трывозе, З поту й крыві выціраем аблічча, Радыя сонцу на родным парозе. Глумілі нас войнаў ліхія прыбоі, Народныя скарбы цяглі даастатку, Мы зналі: нам трэба за людскасьць устояць, Дастойнае імя пакінуць нашчадкам!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|