РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Маладосьць – мая песьня і сіла,
Поўня сэрца і мараў палёт,
Што пасеяла – ўсё ўскаласіла
I жаданы дало умалот.
 
Ўзгадавала адданасьць і вернасьць,
Ўмацавала адвечны наш лад, –
Залатое, пшанічнае зерне
Чалавечых, высокіх праўд.
 
Тая праўда, абычаі з намі,
Мудрых дум залатое прадно,
Шліфавалі іх продкі вякамі,
Нам у людзях за іх не ўстыдно.
 
Можа, хто за нядолю нас гудзіць,
Мы зь сярмягай нядолю зжылі,
Ўсё ж былі, ёсьць і будуць ў нас людзі,
Праўдзе верныя і зямлі!
 
Душы сьціплыя і палымяныя,
Мужнасьць побач з адвагай ў грудзях,
Не зазвоняць ўжо болей кайданы
На жаночых, на творчых руках!
 
Ужо недруг душы нам ня зглуміць
Ні хлусьнёй, ні маной, ні мячом,
Ажываюць народныя думы,
Паднявольным прыбітыя днём.
 
Вабяць хлеба смачнейшаю лустай:
– Станавецесь валамі, Зубры!
Халуём няхай будзе халуйства,
Мы зямлі свае гаспадары!
 
Не здамося ліхой крутаверці,
Бо дубы мы, а не бадылі,
Нам ня скажуць сыны перад сьмерцю,
Што чужынцам мы Край прадалі!
 
Свае мовы забыцца ня змусяць,
Бараніць яе кожны гатоў,
Мы ня станем Усходняю Прусьсю
На магілах сваіх курганоў!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.