РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Праплылі хмары сшырака і ўздоўж.
Аперліся плячом на небасхіле,
Зь іх цёмных крыльляў звонка лінуў дождж
I пакаціўся па зямлі бясьсільна.
 
Гляджу, і сум на душу наляцеў
Такі, што радасьці празь сьлёзы не убачыць,
Перада мною жоўтым лісьцем дрэў
Гуляе вецер, ды і восень плача.
 
Хай плача восень, мне ж ня трэба сьлёз,
Бо дрэвы стройныя у золаце і медзі,
Для іх – для клёнаў, явараў, бяроз
Яшчэ шмат гожых вёснаў напярэдзі.
 
I ўжо ня жаль малёваных галін,
Ні вопраткі, што сяньня явар скіне.
Для іх, загледжаных з надзеяю у сінь,
У маці-зямлі ёсьць болей скарбаў ў скрыні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.