РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скарбы слоў
Я скарбы слоў, з душы народнай літых,
бяз тонкасьці налётнай і чужой,
зьбіраю па дарогах прагавіта,
змываю пыл расчуленай сьлязой.
 
Малітвена ўздымаю сэрцам словы
зь пяску вякоў да зорнай вышыні.
Высокай пробы звон радзімай мовы,
вякамі гартаванай на агні.
 
У горне сэрцаў Скарыны, Купалы
апалены той залаты метал.
На гэтай мове маці мне пяяла
над зыбкаю пра наш народны жаль.
 
Радзімаю наканавана жыць мне,
крывёю сэрца новы сьпеў пісаць.
Купалавай, Скарынавай, мужыцкай,
народнай мове доўг сьвяты аддаць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.