 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
І быццам бы я шарык У барабане спортлато, Выкручваю сальты І танчу хуткі факстрот. І нейкім задротам абвешчана "Внимание: выпал шар", І быццам ніколі ў вечнасьці Мой шарык не выпадаў. І дзе мне дзецца ад вернасьці Упартай як гемарой Таго, хто за крок ад беднасьці Ўсё ставіць на нумар мой. І сочыць вачыма беднымі За шарыкамі пад шклом Нібыта за бурай белаю Зімою за акном. І пакуль барабан мой круціцца, І пакуль не сышоў у прастой, Мне стаць да маразму хочацца Сьвінцовай сваёй сястрой. Каб выскачыць нечаканаю У срэбнай сукенцы – Вольная! І нехта зачараваны Схавае мяне пад сэрцам І пераапране ў чырвонае.
2004
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|