РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Перад вачыма неба і поле,
На небасхіле лясы і лясы,
Ў далінах прыселі адвечныя сёлы,
Што помняць, здаецца, Міндоўга часы.
 
Глыбока ў зямлю карэньні пусьцілі,
Парасткам волю далі маладым,
Гэта Міндоўга яны ахрысьцілі,
Робячы князя чужога сваім.
 
Гэтых сялянаў славутыя продкі,
Каб дзікіх набегаў спыніць гураган,
Паклалі падмурак у Навагародку
Пад сільнае княства ў гісторыі славян.
 
Веру чужую нясуць крыжаносцы
Даўно праваслаўным ужо крывічом,
Жмудзінаў і прусаў, як градам калосьсе,
«Хрысьцяць і хрысьцяць» агнём і мячом.
 
З захаду – ляхі, з усходу – татары,
Людзі то меч абдымаюць, то плуг,
Спыняюць набегі, і гасяць пажары,
I ў поле выходзяць са зброяй ля рук.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.