 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Спыніся госьцем у хаце маёй I падзяліся сваёю журбой. Куртатую радасьць пакінь сабе, Схавай на чорны ці шэры дзень. Агонь з ахвотай трашчыць у каміне: Твой сёньняшні смутак нарэшце загінуў. Ня вытрымаў бою зь цяплом і са мною, З напоем з траваў, сабраных вясною. Госьцем спыніся – сябрам застанься. Смутку хаўтуры спраўляць ня станем. Лісьце падорыць асеньні танец. Дзякуй за вечар у цёмным Гданьску.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|