 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Стаім на вуліцы, Ў руках – марозіва. Зіма нэрвуецца. Зьбіраем позіркі. Усьмешкі дорым мы. І самі сьмешныя – Нявесты сьнежныя, Сьвятыя й грэшныя. Зайздросьціць белае. Сьмяецца чорнае. Прыйшлі пакорнымі, А пойдзем сьмелымі. Сьняжынкі туляцца. Ў далонях – возера. Плывуць па вуліцы Два лета-позіркі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|