 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нічога вечнага на сьвеце Няма для шумнага жыцьця; Здарэньні, многія сталецьці Ідуць пад века забыцьця. Ўстае рой новых пакаленьняў; Старыя сходзяць на той сьвет; Нягодны ўнуку ўжо тварэньні, Якія меў на ўслугах дзед. Марнеюць сільныя народы; Бяруць слабейшыя гару; Нянавісьць, бітвы, непагоды Туманяць радасьці зару. Ня раз крывавыя паляны Ў душу чуткую ліюць жаль, За бліскам славы разгуканы Дух чалавека рвецца ўдаль. Ствараюць з золата бажышчы, Ідуць адны к ім на паклон, Другіх шамочаць бед ігрышчы, Нясецца стон з усіх старон. Нязнанай сілай правіць сьветам Пачатак, бытнасьць і канец; Народ таўпехаецца ў гэтым, Як стада зблуканых авец.
[1906–1910]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|