 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ноч выціскае зь сябе па кроплі Дзень у ружовым адзеньні сонца. Золка. Дрыжаць у вадзе аблокі. Сьпяць карасі. Рыбакі чакаюць. Мары свае растаўляюць тоні. Мякка сьціскаюць туману абдымкі. Колецца пожня – Ступаць балюча. Соладка ў роце ад скібкі хлеба. Сталася раптам прыемна, цёпла – Проста дзіця ўсьміхнулася.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|