 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Скора ў полі забушуе, Песьню сівер запяе, Ўсе дарожкі зараўнуе, Гурбы сьнегу нанясе. Ўсё зьмяшаецца ў тумане, Ў белым попеле сьнягоў. Сумна вецер плакаць стане Над будынкам мужыкоў. Я ж люблю той сьвіст у полі, Як вакол усё дрыжыць – На спатканьне песьням волі Дух мой рвецца і ляціць.
1909
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|