 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прытулку няма дамам, Дамам таксама – У тонкіх спадніцах І ў завушніцах. Мэтры лятуць уверх. Сэрцы лятуць уніз. Мінус дваццаты паверх. Крохкі падземны карніз. Уперад – мільёны гадоў. Ззаду – мільёны хадоў. Нутро шалёна дрыжыць. Сьмяецца салёны муж. Просіць зямля – ня руш Крыжоў маіх і шыпшын. Твары – чырвоны пыл. Сонца – каскі ліхтар. Нэтры – нібы сьвятар. Сябар адзіны – тыл. Рэха адной начы Доўжыцца цэлы век. Слабасьць – нібыта зьдзек. Пароду б хутчэй асачыць. Зрабіць у мінулае крок – Прарэзаць яго, прабіць, Каб там, наверсе, пражыць, Сплаціўшы зямлі аброк.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|