Запахла палынам горкім... Настрой невыразны, цьмяны, Як сьлед папяровай зоркі Пад сонейкам баваўняным. Бы кветкі, зьбяру хвіліны – Спалоханых птушанятаў, Шукаючы водар дзіўны. (То ўжо не палын, а мята.) Кладзецца ў аблоках вечар, Самлелы і адзінокі. I летняй пяшчотай вецер Цнатліва цалуе шчокі.
|
|