 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Заняло дыханьне – ледзь стаіш. Ці свая на мейсцы галава? Ап’яняе зноў густая ціш. Да яе ў памяці – правал. Вінаваты, можа, сонцапад У асеньнім лісьці залатым? А прырода выйшла на парад, Вецер носіць павуцінны дым. Гэта ўсьмешка закранула так, Што заныла сэрца без пары. I табе запомніўся юнак, Што душою зь небам гаварыў. Вінавата сыпнуў дробны дождж, Не сароміла здагадка ўжо: Ты таксама колісь басанож Прабягаў па восені чужой.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|