 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Навальнічныя сінія вочы! З асалодай жыцьця ў глыбіні. Нешта ў іх ёсьць ад ліпеньскай ночы I ад травеньскіх цёплых крыніц. Не згасае агонь на Купальле, Цемру ён вышывае ў вачах. Толькі глянеш – адразу расталі Боль і гнеў, нават горыч і страх. Нешта ў іх – ад паўночнага зьзяньня, Зоркі-зьнічкі палаючы сьлед. I маё ёсьць – адбітак каханьня... Адны вочы – і цэлы Сусьвет.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|