 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сонца вернецца – Я буду іншай: Памяняю калекцыю кінжалаў На томік Амара Хаяма; Выкіну праз вакно Скамечаныя запіскі Паслухмянага дзяцінства; Адпомшчу сабе моцнай – Забуду пару важных тэлефонаў; Куплю маленькі кактус I стану вырошчваць цярпеньне. Сонца вернецца – Я буду іншай – Настолькі, каб ты захапіўся I перасяліў мае справы У сваё жыцьцё.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|