РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У небе – ля хмары грымотнай – празрыстая, лёгкая хмара
Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару.
Зьліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай,
Але далёка іх вецер разьнёс, наляцеўшы нячутна.
 
Дробным дажджом над зямлёй, як сьлязамі, адна пралілася;
Гулкім раскатам грымотаў другая ў адказ азвалася.
І паасобку загінулі хмары бяздольныя тыя,
Чуючы ў небе, як вецер над сьмерцю іх радасна вые.
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.