мацьнею пад лязом сякеры я не для вас, паны, о не: ня мне ў вас такіх паверыць ня вам паверыць у мяне. сплываючы крывёй нябёснай, сьпяваючы санэт чужы, каб у вачох блакітных сьлёзна схаваць чырвоныя дажджы. ня знае ваша літасьць меры. ў жыцьці, як у чароўным сьне, мацьнею пад лязом сякеры. я не для вас, паны, о не.
|
|