 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Што бачу? – ўсё ціха, ўсё сьпіць пад няславай... Ці ж праўда? – няўжо гэта вораг асіліў? Няўжо ўсе байцы за народную справу Тыранамі зможаны, леглі ў магіле? Няўжо ўвесь народ упаў гэтак нікчэмна I даўся бяз голасу дэспату ў рукі? Няўжо дух свабоды, дух сілы мяцежнай Замёр і ня ўскрэсіш ніякай прынукай? Ці ж мала няшчасьцяў ці ж мала сьлёз мора? Ці ж мала кайданаў, мучэньняў ня ў меру? О, не! Штосьці сэрца іначай гавора, – Я гэтакай цішы ня веру, ня веру! Так толькі бывае прадлетняю бурай – I птушка замрэ, й пагляд сонца нясьмелы, На небе ж зьбіраюцца хмура за хмурай, I гром заграхоча, і дрогне сьвет цэлы!
14.VI.1907.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|